Пры Мінэканомікі створаны грамадска-кансультатыўны савет
Рашэнні савета будуць насіць рэкамендацыйны характар.
Грамадска-кансультатыўны савет па пытаннях развіцця прадпрымальніцтва, інвестыцый, інавацый створаны пры Міністэрстве эканомікі Беларусі, паведамляе БелаПАН.
Савет стане пляцоўкай для дыялогу паміж міністэрствам і бізнес-супольнасцю, заявіў прадстаўнік Мінэканомікі Дзмітрый Крупскі. Плануецца, што савет будзе ажыццяўляць падрыхтоўку прапаноў па развіцці прадпрымальніцтва.
Акрамя прадстаўнікоў Мінэканомікі (уключаючы міністра Мікалая Снапкова), у склад савета ўвайшлі прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, кіраўнікі прыватных беларускіх кампаній.
Мяркуецца, што савет будзе збірацца адзін раз на квартал. "Рашэнні савета будуць насіць рэкамендацыйны характар, але савет мае права ініцыяваць распрацоўку ведамасных нарматыўных актаў", — канстатаваў Крупскі.