Прадпрымальнікі Мінску хочуць атрымаць ва ўласнасць стратныя прадпрыемствы
З такой прапановай выступіў старшыня аб'яднання "Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў" Уладзімір Карагін.
Карагін: "Калі прадпрымальнік выйшаў на экспарт прадукцыі і абслугоўвае сотні прадпрыемстваў, чаму гэтаму чалавеку не перадаць ва ўласнасць завод, дзе працуе і бядуе сёння 2-3 тысячы чалавек? Стварыць механізм, каб за 5-6 гадоў з заробленага ім жа прыбытку ён выкупляў гэтыя асноўныя сродкі".