На мінскай сустрэчы БХД сёння пройдзе паказ фільма "Гандзі"
Мэтай паказу ёсць абмеркаванне магчымасці ўжывання метадаў руху негвалтоўнага супраціву, запачаткаванага Гандзі, для змагання за свабоду ў Беларусі.
На сустрэчах мінскага аркамітэту БХД 2 і 9 чэрвеня адбудзецца паказ і абмеркаванне мастацкага фільма "Гандзі", прысвечанага жыццю духоўнага лідэра індыйскага народу Махандаса Гандзі, якога індыйцы называлі Махатмай, што азначае "Вялікая душа". Прагляд пройдзе у межах акцыі абароны сядзібы БНФ. Пачатак у 18-30, паведамляе прэсавая служба БХД.