Моладзевых актывістаў асудзілі на 5 сутак

Іх затрымалі ўвечары 16 жніўня ў Мінску, калі яны расклейвалі плакаты з выявамі палітвязняў. Прысуд актывістам вынес 17 жніўня суд Савецкага раёна, паведамляе сайт ucpb.org.

Маладыя людзі адбываюць пакаранне ў спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна.