Міжнародны фестываль паланэза пройдзе ў Слоніме
21 траўня некалькі дзесяткаў калектываў будуць танчыць старажытны танец польскага паходжання.
Фестываль "Паланэз-2011" у горадзе над Шчарай адбудзецца ў сёмы раз. Паводле традыцыі, спачатку дзіцячыя і дарослыя танцавальныя калектывы паўдзельнічаюць у вулічным шэсці, затым выступяць на канцэрце ў Доме культуры.
Мерапрыемства арганізуе старшыня слонімскага аддзелу Саюза палякаў Леанарда Рэўкоўская.