Маці Антона Сурапіна атрымала ліст ад сына

Ліст дайшоў прыйшоў сёння бацькам у Слуцк. Антон дзякуе за атрыманую перадачу, перадае прывітанне ўсім сваякам, а таксама журналістам-фатографам, “з якімі лётае па рэпартажах”, паведамляе сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Нагадаем, што Антон Сурапін быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 13 ліпеня. Яго падазраюць у саўдзеле ў перасячэнні мяжы Беларусі групай асобаў. Журналіст быў першым, хто апублікаваў фота са шведскімі мядзведзікамі. Дзесяцідзённы тэрмін утрымання пад вартай Сурапіна ў якасці падазраванага скончыўся 23 ліпеня, аднак хлопцу так і не выставілі абвінавачанні. Ён застаецца ў “амерыканцы”.