Крымінальную справу Варламава разгледзіць суд Ленінскага раёна сталіцы

Вядомы мадэльер абвінавачваецца ў здзяйсненні адразу некалькіх злачынстваў — махлярстве ў асабліва буйным памеры, крадзяжы ў буйным памеры шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, прысвойванні маёмасці, ухіленні ад выплаты падаткаў і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, Аляксандр Варламаў быў затрыманы ў траўні 2011 года, ад таго часу знаходзіцца за кратамі. Ён займаў пасаду дырэктара прадпрыемства "Агенцтва моды Сашы Варламава", начальніка Цэнтра маладзёжнай моды БДУ ды інш.

Фота — ultra-music.com