Кастрычніцкую ў Мінску перад “маўклівай акцыяй” не перакрылі
За 20 хвілінаў да пачатку акцыі на плошчу можна было патрапіць.
Прыкладна а 18.50 на Кастрычніцкай плошчы з'явіўся прэс-сактарат мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі. Журналісты згрупаваліся вакол яго. Варта толькі адыйсці ад яго некалькі крокаў — адразу падыходзяць людзі ў цывільным і просяць вярнуцца, каб "не правакаваць" іх.