Чарговай ахвярай залевы стала Маладзечна (фота +відэа)

Моцны дождж пайшоў прыкладна а 18-й і затапіў увесць цэнтр горада, паведамляе сайт "Край". Машыны плавалі ў лужах, глыбіня якіх дасягала метра. Пасажыраў з затопленых аўтамабіляў даставалі выратавальнікі. Каля новай крамы "Еўраопт" у цэнтры Маладзечна размыла тратуар і нават змыла плітку.

У некаторых частках горада прайшоў буйны град.