Брэсцкія раварысты аб'ядноўваюцца праз сацыяльныя сеткі

Цяпер у Брэсце веладарожкі можна пабачыць толькі ўздоўж Праспекта Рэспублікі і Вяслярнага каналу. У астатніх месцах велааматарам даводзіцца ездзіць па нязручных тратуарах, перашкаджаючы мінакам. За выезд на праезную частку на цэнтральных вуліцах даішнікі штрафуюць іх. 
Галоўная мэта цяперашняй кампаніі "За ВелаБрэст!" — магчымасць спакойна ехаць уздоўж асноўных дарог. Таксама яны патрабуюць зрабіць велапаркоўкі ў людных месцах і даць магчымасць раварыстам пераходзіць польскую мяжу ў пункце пропуску "Варшаўскі мост".
У бліжэйшых планах ініцыятывы — запуск уласнага сайту, стварэнне праектаў веламаршрутаў у Брэсце і збор подпісаў пад зваротам да мясцовых уладаў.