Для пікета ў падтрымку Беляцкага брэсцкі стадыён аказаўся занятым

Праабаронца Уладзімір Вялічкін атрымаў адказ з гарвыканкаму. На заяўлены дзень 22 жніўня стадыён "Лакаматыў" нібыта прымае гарадскі чэмпіянат па футболу. Але адміністрацыя ўстановы па тэлефоне не пацвердзіла праваабаронцу гэтую інфармацыю. 
Як паведаміў "Еўрарадыё" Уладзімір Вялічкін,  cтадыён "Лакаматыў" - амаль адзінае месца ў Брэсце, адведзенае грамадскім арганізацыям для правядзення масавых мерапрыемстваў. Але на самой справе гэта не першы выпадак, калі ўлады перашкаджаюць прадстаўнікам апазіцыі праводзіць там мітынгі і пікеты.