Брэсцкага апазіцыянера спрабавалі прызнаць п’яным двойчы за вечар

Адзін з амапаўцаў сказаў, што ў яго “цяжкі пагляд”, і ён падазраецца ва ўчорашнім абрабаванні. Дэмакратычнага актывіста завезлі ў Ленінскі РАУС.

“Выйшаў маёр, які не браў удзел у затрыманні, сказаў, што мне трэба прайсці абследаванне на прадмет алкагольнага або наркатычнага ап’янення. Я спытаў, на якой падставе. Ён патлумачыў, што мае такі загад і павінен мяне даставіць. Адвезлі мяне ў наркалагічны дыспансер. Натуральна, экспертыза паказала, што я абсалютна цвярозы. Завезлі назад. Праз дваццаць хвілін зноў выходзіць той самы маёр і кажа, трэба абследавацца яшчэ раз”, — распавёў Вуек Еўрарадыё.

Апазіцыйны актывіст адмовіўся ад паўторнага абследавання. У пратаколе напісаў, што быў затрыманы міліцыянтамі без бэджаў, на затрыманне і абследаванне не было падставы. Ён намераны скардзіцца на міліцыянтаў у вышэйшую інстанцыю.