Беларускі спадарожнік запушчаны ў космас

Беларускі касмічны апарат (БКА) паляцеў разам з расійскімі спадарожнікамі “Канопус В” і МКА-ФКІ, нямецкім ТЕТ-1 і канадскім ADS-1B, перадае БЕЛТА.

БКА забяспечыць поўнае пакрыццё тэрыторыі Беларусі касмічнай здымкай. Яго вага складае каля 400 кг, пашырэнне ў панхраматычным дыяпазоне — каля 2 м. БКА мае высокія дынамічныя характарыстыкі, а гэта значыць, што ён манеўраны і можа аператыўна перастройвацца на арбіце, каб весці здымку пад патрэбным вуглом.

Першая спроба запусціць у космас беларускі спадарожнік адбылася ў ліпені 2006 года. Але апарат “БелКА-1” так і не выйшаў у касмічную прастору цераз аварыю ракеты-носьбіта “Дняпро”.