Баранавіцкія чыноўнікі перадумалі даваць дазвол "Кабзару"
У Баранавічах адкліканы дазвол на размяшчэнне грамадскай арганізацыі "Кабзар" і гарантыйны ліст аб выдзяленні для арганізацыі памяшкання.
Начальнік ЖРЭУ М. Капытнік накіраваў заснавальніку арганізацыі "Кабзар" Мікалаю Чарнавусу паперу, у якой паведамляе, што адклікае свай "гарантыйны ліст".
Нагадаем, паперы аб заснаванні культурніцкай арганізацыі выхадцаў з Украіны ва ўпраўленні юстыцыі прынялі толькі з трэцяга раза.