Андрэй Саннікаў аспрэчыць свой прысуд 15 ліпеня
Мінскі гарадскі суд разгледзіць у гэты дзень касацыйныя скаргі экс-кандыдата ў прэзідэнты і яшчэ чатырох асуджаных па падзеях 19 снежня 2010 года.
Гэта Ілля Васілевіч, Алег Гнедчык, Фёдар Мірзаянаў, Уладзімір Ярамёнак. Пачатак працэсу — а 10-ай гадзіне, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Нагадаем, што 14 траўня Партызанскі раённы суд сталіцы асудзіў Андрэя Саннікава да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Гнедчык атрымаў тады 3,5 гады, Васілевіч, Мірзаянаў і Ярамёнак — па 3 гады.