Аляксандр Лукашэнка: Алімпіяда адстае ад "Славянскага базару"

З такой заявай ён выступіў 12 ліпеня на адкрыцція ХХI Міжнароднага фэсту мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы паведаміў, што "Славянскі базар" па колькасці ўдзельнікаў і разнастайнасці праграмы можа прэтэндаваць на званне летняй культурнай Алімпіяды. Аднак Алімпіяда, па яго словах, вельмі адстае ад віцебскага фэсту. "Славянскі базар", заявіў Лукашэнка, гэта астравок вальнадумства і незалежнасці, а Алімпіяда вельмі палітызаваная.

Фота — БелаПАН