Алесь Бяляцкі сёння абскардзіць папярэджанне Генпракуратуры ў судзе

Генеральная пракуратура палічыла, што дзеянні Бяляцкага ад імя праваабарончай арганізацыі "Вясна", якая не прайшла ва ўстаноўленым парадку дзяржаўнай рэгістрацыі, супярэчыць заканадаўству і вынесла яму афіцыйнае папярэджаньне аб недапушчальнасьці парушэння закона.


Праваабаронца афіцыйна папярэджаны, што ў выпадку далейшай дзейнасці будзе разгледжана пытанне аб прыцягненні яго да крымінальнай адказнасці.


Рада цэнтру "Вясна" выступіла з афіцыйнай заявай, у якой выказала рашучы пратэст з нагоды дзеянняў Генпракуратуры і расцаніла гэта як спробу запалохвання актывістаў арганізацыі і ўсяго праваабарончага руху Беларусі, паведамляе сайт арганізацыі.