Аднакурснікі і сваякі Антона Сурапіна збіраюць грошы, каб аплаціць адваката

Па словах старасты групы, у якой вучыцца Сурапін, бацькі Антона — звычайныя людзі з невялікага горада, а адвакат каштуе 800 тысяч у дзень — такіх грошай у іх няма.

Аднагрупніца Сурапіна, якой маладыя людзі здаюць грошы, кажа, што ніхто не сумняецца, што Антон ні ў чым не вінаваты. Ахвяраюць усе па-рознаму — хто па 5 тысяч рублёў, а хто па 150 тысяч. Дапамагаюць бацькам Сурапіна не толькі аднагрупнікі, але і сябры, сваякі, паведамляе Радыё Свабода.

Нагадаем, што Антон Сурапін быў адным з першых, хто апублікаваў фота з “мядзведзікамі-дэсантнікамі” (на сваім сайце — bnp.by). Перад затрыманнем дома ў Сурапіна супрацоўнікі КДБ правялі ператрус. У панядзелак 16 ліпеня стала вядома, што хлопца падазраюць у саўдзеле ў незаконным перасячэнні мяжы. Тэрмін яго затрымання быў падоўжаны да 10 дзён.

Фота: vk.com.