Адказнасць за выдачу рахункаў Бяляцкага пагражае тром літоўскім чыноўнікам
Гэта кіраўніца дэпартамента міжнароднага права Мінюста Аўшра Бернацене і яшчэ два чалавекі. Акурат Бернацене прыняла рашэнне даслаць звесткі Бяляцякага ў Мінск.
Як інфармуе DELFI, Бернацене падала міністру юстыцыі Рэмігіюсу Шымашусу сваю дакладную запіску наконт сітуацыі. Яна патлумачыла, што чыноўнікі міністэрства не заўважылі ў свой час сувязі паміж запытам і магчымым пераследам праваабаронцаў ды палічылі яго чыста руцінным выпадкам.
Між тым, як паведамляе Радыё "Свабода" са спасылкай на літоўскія СМІ, муж Бернацене мае адвакацкую кантору ў Беларусі. У сувязі з гэтым нібыта быў накіраваны зварот ва Урадавую камісію службовай этыкі, каб высветліць, ці ў гэтым выпадку не змешваюцца грамадскія і прыватныя інтарэсы.