11 сакавіка адбудзецца судовае паседжанне па справе Дыяны Коўшык
Яна была затрымана 19 снежня за ўдзел у акцыі на плошчы Незалежнасці, была асуджана на 10 сутак арышту.
Дыяна з'яўляецца студэнткай Мінскага дзяржаўнага гандлёвага каледжа. На трэція суткі арышту Дыяна накіравала скаргу на пастанову пра арышт, але адказу на яе не прыйшло.
Па словах Дыяны адваката прапанавалі толькі дзяржаўнага. "Пры гэтым, суддзя не зважаў ні на адваката, ні на прызнанне віны, ні на просьбу даць штраф. Нідзе не давалі тэлефанаваць сваякам", - распавяла Коўшык
Дыянай была накіравана скарга ў суд Першамайскага раёна Мінска з хадайніцтвам пра аднаўленне тэрміна абскарджання. Скарга прынята да разгляду Мінскім гарадскім судом.