Рэдакцыю нямецкай газеты спрабавалі атакаваць за карыкатуры

Паліцыя Гамбурга паведамляе пра напад на рэдакцыю газеты Hamburger Morgenpost, якая перадрукавала карыкатуры на прарока Мухамеда з французскага сатырычнага часопіса Charlie Hebdo.

Паводле прадстаўніка паліцыі, раннім ранкам невядомыя кінулі ў акно рэдакцыі камяні і запалены прадмет. Загарэлася два пакоі, але пажар хутка ўдалося патушыць. Ніхто не пацярпеў.

У мінулую сераду ў Парыжы быў здзейснены напад на рэдакцыю часопіса Charlie Hebdo, у выніку якога загінулі 12 чалавек і яшчэ 11 чалавек атрымалі раненні, нагадвае ВВС.