Раскамнагляд пагражае заблакаваць YouTube, калі хостынг працягне абмяжоўваць RT
Офіс кампаніі Google / Ілюстрацыйнае фота
Раскамнагляд накіраваў ліст уладальніку YouTube, кампаніі Google, з патрабаваннем разблакаваць нямецкамоўныя YouTube-каналы RT DE і Der Fehlende Part (DFP), паведамляе "Інтэрфакс".
Калі абмежаванне не будзе знятае ў "максімальна кароткія тэрміны", відэахостынгу можа пагражаць блакаванне, заявілі ў ведамстве.
Напярэдадні пра абмежаванні, уведзеныя супраць каналаў, паведаміла галоўрэд RT Маргарыта Сіманьян. Як патлумачылі ў Google, каналы выдаленыя ў сувязі з парушэннем правілаў карыстання відэахостынгам з боку RT.