Расійскі палітолаг: Лукашэнка здзекуецца ўжо 15 гадоў
Андрэй Піянткоўскі ў вялікім інтэрв'ю разважае пра палітыку Уладзіміра Пуціна на постсавецкай прасторы.
Ён адзначае, што расійская палітычная эліта ніяк не можа зразумець, што ёй плююць у твар. Яна, як і Пуцін, яшчэ не ўсвядомілі, што яны нікому не патрэбныя ў былых савецкіх рэспубліках "ў ролі настаўнікаў жыцця".
"Той жа Лукашэнка здзекуецца над імі ўжо 15 гадоў, — цытуе словы Андрэя Піянткоўскага сайт znak.com. — Яны хацелі ад яго ўваходу ў Расійскую Федэрацыю, і ўсе 15 гадоў ён падпісвае нейкія пагадненні. Але ён ніколі не памяняе сваё прэзідэнцтва на становішча сакратара Мінскага абкама".
Палітолаг адзначае, што ў Маскве дагэтуль упэўненыя, што Беларусь і іншыя краіны з постсавецкай прасторы "проста мараць стаць часткай іх новай імперыі, "рускага свету".
Фота — kremlin.ru