Расійскі дрон на Данеччыне ўдарыў па аўтамабілі з чалавекам

Машына, у якую пацэліў расійскі дрон

Машына, у якую пацэліў расійскі дрон / Данецкая абласная пракуратура

16 траўня, калі ў Стамбуле прызначаныя мірныя перамовы, расійскія войскі атакавалі Канстанцінаўку ў Данецкай вобласці.

Пры абстрэлах два чалавекі загінулі, а яшчэ трое атрымалі раненні. Пра гэта піша hromadske.ua са спасылкай на Данецкую абласную пракуратуру.

Паведамляецца, што ўдар быў нанесены каля 11:30 дронам "Маланка-1". Удар прыйшоўся па аўтамабілі. Загінуў 55-гадовы мужчына, які быў за рулём аўто. Таксама падчас атакі загінуў 57-гадовы гараджанін, які знаходзіўся каля хованкі.

Раны атрымалі двое мясцовых жыхарак ва ўзросце 53 і 72 гадоў. У іх дыягнаставалі асколачныя раненні, апёкі і мінна-выбуховую траўму.

Праз 15 хвілін расіяне зноў атакавалі Канстанцінаўку FPV-дронам. Пры гэтым пацярпела 72-гадовая жанчына, якая была на рынку. У яе дыягнаставалі мінна-выбуховую траўму і асколачнае раненне. Стан пацярпелай дактары ацэньваюць як цяжкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.