Перад пачаткам мірных перамоваў расіяне атакавалі Украіну больш як сотняй дронаў

Вынікі расійскай атакі 15 траўня 2025 года / Telegram / Володимир Когут
У ноч на 15 траўня расіяне атакавалі ўкраінскія рэгіёны 110 ударнымі дронамі тыпу Shahed і беспілотнікамі-імітатарамі розных тыпаў. Пра гэта паведамляе hromadske.ua са спасылкай на камандаванне паветраных сіл УСУ.
Масіраваная атака беспілотнікамі адбылася напярэдадні мірных перамоваў паміж Расіяй і Украінай, якія павінны сёння прасці ў Турцыі.
Расійскія беспілотнікі былі запушчаныя з розных напрамкаў — Бранск, Курск, Арол, Мілерава. Ва УСУ заяўляюць пра 62 збітыя "шахеды" ў розных рэгіёнах краіны, яшчэ 29 беспілотнікаў—імітатараў зніклі з радараў.
Звестак пра пацярпелых няма, але звесткі пра пашкоджаныя будынкі і транспарт паступаюць з Сумскай, Палтаўскай, Днепрапятроўскай абласцей. У некаторых рэгіёнах інфармацыю пра разбурэнні яшчэ ўдакладняюць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.