Пуцін не паляцеў на перамовы ў Стамбул

Уладзімір Мядзінскі і Уладзімір Пуцін / erapr.ru
Уладзімір Пуцін вырашыў не лятаць на перамовы ў Стамбул. Кіраваць расійскай дэлегацыяй ён прызначыў свайго памочніка Уладзіміра Мядзінскага.
Той ужо аднойчы прадстаўляў Расію на перамовах па Украіне — у 2022 годзе. Крэмль тады патрабаваў капітуляцыі Кіева, і гэта прадказальна нічым не скончылася.
На гэтым фоне Дональд Трамп, які знаходзіцца ў турнэ па краінах персідскага заліва, таксама адмовіўся ад паездкі ў Турцыю. Быў гатовы адмовіцца ад сустрэчы з расіянамі і Уладзімір Зяленскі, але партнёры Украіны з ЗША і Еўропы пераканалі яго ўсё ж прыехаць. Прэзідэнт Украіны ўжо ў Стамбуле.
Старт перамоваў запланаваны на 10:00 па турэцкім часе, які супадае з беларускім. Паводле расійскіх СМІ, перамовы пройдуць у палацы Долмабахчэ — адной з рэзідэнцый прэзідэнта Турцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.