Расійскі беспілотнік упаў на дом у Люблінскім ваяводстве Польшчы

Дом, на які зваліўся збіты дрон

Дом, на які зваліўся збіты дрон / "Nowy Tydzień"

Адзін са збітых расійскіх беспілотнікаў зваліся на жылы дом у мястэчку Вырыкі ў Люблінскім ваяводстве. Абломкі беспілотніка пашкодзілі дах дома і прыпаркаваны ў двары аўтамабіль, перадае Polsat News.

Паведамляецца, што падчас здарэння ў доме былі людзі.

Прэс-сакратар Ваяводскага ўпраўлення паліцыі ў Любліне Анджэй Фіёлэк адзначае, што пацярпелых пры інцыдэнце няма.

Вырыкі размяшчаюцца прыкладна за 15 км ад мяжы з Беларуссю.

Падчас начной атакі на Украіну 10 верасня паветраную прастору Польшчы парушылі больш за дзясятак расійскіх дронаў. Польская СПА была прыведзеная ў гатоўнасць, у неба была паднятая авіяцыя Польшчы і NATO. Некаторыя дроны былі збітыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.