Расіяне скінулі авіябомбу на чаргу па пенсію ў Данецкай вобласці
Расіяне скінулі бомбу на чаргу пенсіянераў / Данецкая АВА
У пасёлку Ярова Данецкай вобласці расіяне скінулі авіябомбу на чаргу людзей, якія стаялі каля аўто "Укрпошты", каб атрымаць пенсіі. Пра гэта паведамляе hromadske.ua.
Трагічную падзею пракаментаваў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі: "Проста па людзях. Звычайныя цывільныя людзі. У момант, калі выдаваліся пенсіі. Паводле папярэдняй інфармацыі, колькасць загінулых — больш за 20 чалавек. Няма слоў... Спачуванні ўсім родным і блізкім загінулых".
На месцы здарэння працуюць ратавальнікі, медыкі, паліцыя, мясцовыя ўлады.
Паводле інфармацыі Данецкай абласной ваеннай адміністрацыі, па стане на 12:30 вядома пра 21 загінулага і столькі ж параненых.