Расіяніна, які "прыблудзіўся" да беларускі, аштрафавалі за незаконны ўезд у РБ
Штамп аб дэпартацыі / svoboda.org, ілюстрацыйнае фота
У мсціслаўскую міліцыю звярнулася жыхарка аграгарадка Мазалава. Жанчына заявіла, што да яе "прыблудзіўся" мужчына і не хоча сыходзіць, піша газета "Святло Кастрычніка".
Як высветлілі міліцыянты, гэта быў грамадзянін Расійскай Федэрацыі з горада Новасібірска. Мужчына раней быў дэпартаваны і цяпер незаконна перабываў на тэрыторыі Беларусі.
На яго склалі адміністрацыйны пратакол. Расіяніну пагражае штраф у памеры да 296 рублёў (8 базавых велічынь).