Расіяне ўспрымаюць Турцыю сваім галоўным ворагам

Расіяне ўспрымаюць Турцыю сваім галоўным ворагам

Кампанія "Медыялогія" вывучыла, як часта расейскія тэлеканалы, СМІ і блогі ў 2015 годзе згадвалі Украіну, ЗША, Турцыю і "Ісламскую дзяржаву" ў варожым кантэксце.

Першыя дзевяць месяцаў 2015 года ўпэўненае лідарства ў якасці пагрозы Расіі трымала Украіна, ворагам нумар два былі ЗША. У сярэднім пра Украіну як ворага газеты, тэлебачанне і блогі паведамлялі ў паўтара раза часцей, чым пра ЗША, адзначае РБК.

Аднак на працягу года ўзровень варожасці ў адносінах да абедзвюх краінаў паступова зніжаўся. І калі на пачатку года на тэлевізіі нярэдка ўкраінскую ўладу называлі "хунтай", то да канца года гэтае найменне было амаль забытае. 

А вось пасля 24 лістапада, калі Турцыя збіла расійскі бамбавік Су-24, на федэральных каналах і ў інтэрнэце ў расійскіх карыстальнікаў з'явіўся новы вораг. З гэтага дня колькасць згадак Турцыі ў кантэксце тэрарызму павялічылася да паўтары сотні ў тыдзень. Пасля гэтай даты расійская тэлевізія ўпершыню пачала называць Турцыю "спонсарам Ісламскай дзяржавы".

Фота: ria.ru