Расіяне правялі вялізную атаку беспілотнікаў на ўкраінскі горад Крапіўніцкі
Крапіўніцкі ўначы ў чацвер / t.me/ermaka2022/
Расіяне правялі вялізную атаку беспілотнікаў на ўкраінскі горад Крапіўніцкі. "Так выглядае спыненне агню ад Пуціна. Расія з вялікім задавальненнем атакуе цывільных людзей", — піша кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.
Як паведамляе hromadske.ua, у выніку расійскай атакі ў горадзе ёсць пацярпелыя, у тым ліку дзеці. Ім аказалі меддапамогу, зрабілі аперацыі. Пад ударам апынулася цывільная інфраструктура — шматпавярховікі і прыватны сектар: выбітыя вокны, разбураныя балконы, атрымалі пашкоджанні канструкцыі.
Дзясяткам мясцовых жыхароў спатрэбілася дапамога псіхолагаў.
t.me/dsns_telegram/