Расія звозіць у Беларусь свой металалом — Аляксандр Паўлюк
Расійскі "металалом" у Беларусі / t.me/modmilby
Камандуючы Кіеўскай групоўкай украінскага войска Аляксандр Паўлюк пракаментаваў перакідку расійскай тэхнікі ў Беларусь. У панядзелак стала вядома пра чарговы цягнік, які прыбыў у РБ (у Баранавічы) з РФ.
"Ваенна-прамысловы комплекс РФ не мае дастатковых магчымасцяў, каб правесці раскансервацыю УВТ [узбраенняў і вайсковай тэхнікі], — піша Паўлюк. — Таму праціўнік сцягвае свой металалом на беларускім кірунку".
Ён падкрэслівае, што расійская тэхніка здымаецца з доўгатэрміновага захоўвання і каб яе аднавіць, патрэбны час. Да гэтага далучылі і беларускіх вайскоўцаў.