Расія ўдарыла па краме ў Днепрапятроўскай вобласці Украіны

Наступствы расійскага ўдару

Наступствы расійскага ўдару / ДСНС Украіны

Расія ўдарыла па краме ў Днепрапятроўскай вобласці Украіны. Загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку двое хлопчыкаў — 11 і 14 гадоў.

Па даных мясцовых уладаў, у выніку налёта разбураная крама і пашкоджаныя сем жылых дамоў.

Яшчэ адзін удар уночы на 2-га лістапада прыйшоўся на Адэскую вобласць Украіны. Там дроны спрычынілі пажар на паркоўцы грузавікоў. Загінулі два чалавекі.

Расія ўдарыла па краме ў Днепрапятроўскай вобласці Украіны
Наступствы расійскага ўдару / ДСНС Украіны

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.