Расія перайшла да тактыкі "выпаленай зямлі" ў Бахмуце — Сырскі
Бахмут / Reuters
Расія перайшла да тактыкі "выпаленай зямлі" ў Бахмуце, заявіў камандуючы сухапутнымі войскамі Узброеных сіл Украіны Аляксандр Сырскі. Паводле яго слоў, яна "знішчае будынкі і пазіцыі ўдарамі авіяцыі і агнём артылерыі".
Сырскі таксама ў чарговы раз заявіў, што ўкраінскія войскі змаглі знясіліць сілы ПВК "Вагнер", найміты якой складаюць значную частку расійскіх сіл, якія штурмуюць украінскі Бахмут. З-за гэтага расійскае камандаванне вымушана "прыцягваць да баёў за Бахмут спецназаўцаў і дэсантна-штурмавыя падраздзяленні".
t.me/militarymediacenter/