Расія атакавала гіпермаркет у Харкаве — дзясяткі пацярпелых
ГЦ "Эпіцэнтр"
Расійскія войскі атакавалі будаўнічы гіпермаркет "Эпіцэнтр" у Харкаве. Кадры наступстваў апублікавала кіраўніцтва горада.
Паводле звестак на 17:30 паводле беларускага часу, вядома пра 24 пацярпелых у выніку атакі. Як мінімум 15 работнікаў гіпермаркета не выходзяць на сувязь.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўнутры гіпермаркета магло быць блізу двухсот чалавек.