Рабочыя выпадкова пакінулі без электрычнасці 40 населеных пунктаў Брэстчыны

Рабочыя выпадкова пакінулі без электрычнасці 40 населеных пунктаў Брэстчыны

40 населеных пунктаў Брэстчыны 22 жніўня на гадзіну засталіся без электрычнасці. Прычынай сталі несанкцыянаваныя работы, паведамляе tut.by са спасылкай на РУП "Брэстэнерга".

Рабочыя ААТ "Белтрубаправодбуд" працавалі каля паветранай лініі 220 кВ "Івацэвічы — Баранавічы". Работы вяліся без дазволу энергетыкаў. Трубаўкладчык наблізіўся недапушчальна блізка да дратоў паветранай лініі, што прывяло да кароткага замыкання. 

У выніку адключылася падстанцыя 220 кВ "Івацэвічы", а таксама яшчэ 9 трансфарматарных падстанцый. Гэта выклікала масавае адключэнне святла: без электрычнасці аказаліся жыхары 40 населеных пунктаў Брэстчыны.

Энергетыкі здолелі за гадзіну цалкам аднавіць падачу электрычнасці.