Пяскоў: дату сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна яшчэ не ўзгаднілі

Пяскоў: дату сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна яшчэ не ўзгаднілі

Дату сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна яшчэ не ўзгаднілі. Пра гэта 7 лютага заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў. Кіраўнікі Беларусі і Расіі паўдзельнічаюць у пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы.

"Дагэтуль не ўдалося ўзгадніць гэтыя тэрміны з улікам графікаў кіраўнікоў дзяржаваў, таму пакуль дакладных тэрмінаў няма", — цытуе словы Пяскова РІА "Новости".

Эксперты мяркуюць, што падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў чарговы раз будзе зроблена спроба вырашыць праблемнае пытанне з пастаўкамі прыроднага газу і нафты ў нашу краіну. У аўторак Лукашэнка ў чарговы раз заявіў, што Беларусь не разбіраецца разварочвацца на Захад. Ён нагадаў пра цесныя сувязі паміж краінамі ў розных сферах, у тым ліку і ў сферы абароны.