П'яны беларус "замініраваў" віленскі гатэль
У мінулую нядзелю па Адзіным тэлефоне дапамогі патэлефанаваў невядомы, які заявіў, што ў адным з гатэляў Вільні замінаваныя два нумары.
Паліцыя хутка вызначыла, што з таксафона на вакзале тэлефанаваў грамадзянін Беларусі Павел М., які быў аператыўна затрыманы.
Высветлілася, што п'яны Павел М., які жыў у гэтым гатэлі, пасварыўся з іншымі ягонымі жыхарамі і перад ад'ездам з Літвы вырашыў "замінаваннем" прынесці ім непрыемнасці.
Павел М. змешчаны ў СІЗА. 29 сакавіка суд разгледзіць ягоную справу і вызначыць пакаранне, перадае DELFI.