П'яная супрацоўніца мінскай аўтамыйні скрала BMW X5 і разбіла яго (відэа)
Дзяўчына папіла піва і вырашыла з камфортам даехаць дадому на дарагой машыне, якую пакінулі на хімчыстку.
Інцыдэнт адбыўся ноччу 7 кастрычніка. 27-гадовая дзяўчына, супрацоўніца адной з мінскіх аўтамыек, каб з камфортам дабрацца дадому, вырашыла скарыстацца паслугамі пакінутага для хімчысткі BMW X5. Па дарозе яна сустрэла свайго 22-гадовага прыяцеля і вырашыла падвезці дамоў.
“Калі яна рухалася па вуліцы Багдановіча з боку вуліцы Купалы ў напрамку вуліцы Пашкевіч, па словах парушальніцы, яе падрэзаў невядомы аўтамабіль. Каб пазбегнуць сутыкнення, жанчына здзейсніла наезд на бардзюрны камень насупраць дома №7 па вуліцы Багдановіча”, — распавяла прадстаўнік ДАІ Цэнтральнага раёна Анастасія Радзько.
У ходзе разбору высветлілася, што, перад тым як сесці за руль, жанчына піла піва. Медыцынскі агляд паказаў 1,34 праміле алкаголю.
У дачыненні да парушальніцы складзеныя 2 адміністрацыйныя пратаколы: за язду ў нецвярозым стане і за ДТЗ. Вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце крадзяжу, перадае TUT.BY.