Псіхічна нездаровы кантралёр у Мінску абрабаваў пасажырку
Пракуратура Кастрычніцкага раёна Мінска накіравала ў суд крымінальную справу на 50-гадовага мінчука. Кантралёра пасажырскага транспарту філіяла "Агенцтва Мінсктранс" вінавацяць у рабаванні.
Намеснік пракурора Кастрычніцкага раёна Данат Дабравольскі распавёў агенцтву БелаПАН, што інцыдэнт здарыўся зранку 31 снежня 2015 года. На прыпынку "Слуцкi Гасцiнец" кантралёр скраў кашалёк з грашыма ў 55-гадовай жанчыны, якая не аплаціла праезд у грамадскім транспарце.
Калі пацярпелая зразумела, што яе абрабавалі, кантралёр ужыў да яе сілу і ўцёк з месца здарэння са здабычай.
Падча разбіральніцтва мужчына прызнаўся, што завалодаў чужой маёмасцю і вярнуў крадзенае.
Мужчына раней не судзімы. Ён пакутуе на псіхічнае расстройства.