Прыгожын заявіў, што ПВК "Вагнер" спыняе набор наймітаў
Найміты "Вагнер" праводзяць трэніроўкі для беларускіх вайскоўцаў / @modmilby
ПВК "Вагнер" працягвае працу ў Афрыцы і ў "падрыхтоўчых цэнтрах" у Беларусі, заявіў уладальнік прыватнай ваеннай кампаніі Яўген Прыгожын. Патрэбы ў новых людскіх рэсурсах у яго няма. Таму набіраць наймітаў пакуль не будуць
"У сапраўдны момант час адкрыцця цэнтраў па наборы пакуль не вызначана. Пакуль мы не адчуваем дэфіцыту ў асабістым складзе, мы не плануем ажыццяўляць новы набор", — сказаў ён у апублікаваным каментары. Ён таксама адзначыў, што большая частка яго наймітаў цяпер знаходзіцца ў адпачынку. Акрамя таго, са слоў бізнесоўца, ні ён, "ні рада камандзіраў не ставілі ніякіх абмежаванняў аб пераходзе нашых былых і цяперашніх баявых таварышаў у іншыя сілавыя структуры Расейскай Федэрацыі", але не многія наважылі падпісаць кантракт з расійскім Мінабароны.
Адзначым, што ў Беларусі вагнераўцы апынуліся пасля маршу Прыгожына на Маскву. Ён спыніў свае калоны, пасля чаго было абвешчана, што "Вагнер" перадыслакуецца пад Асіповічы. Там для наймітаў Прыгожына абсталявалі лагер.