Пры выбуху ў Маскве загінуў заснавальнік батальёна "АрБАТ"

Армэн Саркісян загінуў ад выбуху ў Маскве

Армэн Саркісян загінуў ад выбуху ў Маскве / antikor.com.ua

У жылым комплексе "Пунсовыя ветразі" на паўночным захадзе Масквы адбыўся выбух. Падчас яго загінуў крымінальны аўтарытэт Армэн Саркісян, вядомы пад мянушкай Армэн Горлаўскі, перадаюць расійскія СМІ. Ён займаўся вярбоўкай добраахвотнікаў на вайну супраць Украіны.

Як піша сайт novosti.dn.ua, Саркісян — выхадзец з Данецкай вобласці, у крымінальныя структуры ён уваходзіў яшчэ падчас прэзідэнцтва Віктара Януковіча. Ад траўня 2014-га ён абвешчаны ў міжнародны вышук за арганізацыю забойстваў у цэнтры Кіева. Пасля пачатку шырокмаштамбнай расійскай агрэсіі супраць Украіны паведамлялася, што ён супрацоўнічае з расійскай ФСБ.

Саркісян узначальваў "Федэрацыю бокса ДНР". Таксама ён выступіў заснавальнікам добраахвотніцкага батальёна "АрБАТ", які ваяваў супраць Украіны.

У СМІ пішуць, што ён загінуў, кал ў холе будынка спрацавала радыёкіраванае выбуховае прыстасаванне. Таксама ад выбуху пацярпелі ахоўнікі Саркісяна. Расійскія следчыя вывучаюць запісы з камераў відэаназірання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.