Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда сустрэнецца са Святланай Ціханоўскай
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда сустрэнецца з лідаркай беларускіх дэмакратычных сіл Святланай Ціханоўскай. Сустрэча прызначана на чацвер, яна пройдзе ў прэзідэнцкім палацы. На ёй будуць прысутнічаць жонка польскага прэзідэнта Агата Корнхаўзэр-Дуда і прадстаўнікі беларускай грамадскасці, паведамляе pap.pl.
Кіраўнік бюро міжнароднай палітыкі прэзідэнта Польшчы Якуб Кумах адзначае, што ўлады яго краіны ўспрымаюць Ціханоўскую як "чалавека, які гаворыць ад імя беларускага народу".