Прэс-сакратар "Спутніка" — аўтар сюжэту пра гераін і порначасопісы Плошчы-2006

Прэс-сакратар "Спутніка" — аўтар сюжэту пра гераін і порначасопісы Плошчы-2006

Былы журналіст БТ Дзяніс Бальшакоў стаў прэс-сакратаром інфармацыйнага агенцтва "Спутнік" у Беларусі, піша nn.by

Дзяніс Бальшакоў набыў вядомасць у сувязі з Поршчай 2006 года. Ён быў аўтарам скандальнага рэпартажа на БТ, у якім заяўлялася, быццам удзел у пратэстах бяруць наркаманы. Па тэлевізары паказалі нават шпрыцы, якія, па звестках удзельнікаў тых падзей, здымачная група прывезла з сабой. Акрамя таго Бальшакоў "знайшоў" у намётах пратэстоўцаў порначасопісы.

На знак пратэсту супраць Бальшакова адбыўся нават флэш-моб: яму дасылалі эсэмэскі з пытаннем, ці не сорамна яму за той сюжэт. У адказ ён падаў у суд, заявіўшы пра абразу гонару і годнасці.

Пасля гэтага Бальшакоў знік з публічнай прасторы.

У размове з журналістам nn.by Бальшакоў заявіў, што нічога каментаваць не будзе.