Праз мяжу Беларусі і Польшчы зможа праехаць удвая больш фур

Фура, фота ілюстрацыйнае

Фура, фота ілюстрацыйнае / strazgraniczna.pl

Прапускная здольнасць для грузавікоў на польска-беларускай мяжы павялічыцца, вынікае з паведамлення польскага агенцтва PAP.

У кастрычніку на памежным пераходзе ў Кукурыках (з беларускага боку — Казловічы) будзе запушчаны другі рэнтгенаўскі сканер. Гэта дазволіць падвоіць колькасць грузавікоў, якія праходзяць праз мяжу. Калі цяпер у суткі атрымоўваецца аформіць каля 420 фур, то пасля запуску сканэра прапускная здольнасць у суткі вырасце да 800.

"Павелічэнне прапускной здольнасці пункта пропуску дазволіць на працягу некалькіх дзён скараціць чаргу на беларускім баку. Гэта значна палепшыць працу перавозчыкаў, захаваўшы пры гэтым поўны кантроль бяспекі на мяжы",  —кажуць у польскім МУС.

Новы сканер ужо ўсталяваны і запрацуе на працягу гэтага месяца.

Зараз на мяжы з Беларуссю працуе толькі адзін аўтамабільны пераход для грузавога транспарту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.