Праверка транспартных сродкаў на літоўскай мяжы стане больш хуткай
Мяжа / J. Stacevičiaus / LRT
Праверка транспартных сродкаў на беларуска-літоўскай мытні “Мядзінінкай” стане больш хуткай. Яна цяпер будзе займаць 10-15 хвілін, піша Obzor.lt.
Справа ў тым, што літоўскія мытнікі набылі новыя рэнтгенаўскія сістэмы.
Хутчэй правяраць цяпер будуць не толькі легкавікі, але і фуры. Гэта мусіць дапамагчы скараціць чэргі на мяжы Беларусі і Літвы.