Праваабаронцы падлічылі, колькі беларусаў затрымалі ў лютым праз палітыку
Колькі беларусаў затрымалі ў лютым праз палітыку / pixabay.com
У лютым 2023 года праз палітыку сілавікі затрымалі 258 беларусаў. Пра гэта піша @viasna96. Таксама праваабаронцам вядома пра 195 выпадкаў палітычна матываванага адміністрацыйнага пераследу.
Суддзі ў лютым прысудзілі не менш за 31 адміністрацыйны арышт і 11 штрафаў.
Па дадзеных на 28 лютага ў зняволенні былі 1463 палітвязні. Гэта значыць, што за месяц гэты статус атрымалі 69 асоб. Усяго па палітычна матываваных крымінальных справах на цяпер асуджана не менш як 2900 чалавек.