Праваабаронцу Насту Лойку забралі на допыт у ДФР
Супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў затрымалі праваабаронцу Насту Лойку і павезлі яе на допыт.
Прычыны допыту і іншыя абставіны пакуль не вядомыя.
Затрыманне пацвердзілі калегі Лойкі з праваабарончай арганізацыі Human Constanta (на пачатку жніўня гэтую арганізацыю афіцыйна зачынілі праз суд).