Пра шэнген, легалізацыю, пашпарт замежніка і абарону — эфір з юрысткай

Вольга Дабравольская

Вольга Дабравольская / Еўрарадыё

Днямі ў Польшчы было ўхваленае рашэнне, у адпаведнасці з якім беларусы наступныя паўгода будуць атрымліваць пашпарт замежніка (так званы трэвэл дакумент) па спрошчанай працэдуры. Гэта не можа не радаваць. Нягледзячы на тое, што тэрмін дзеяння гэтага дакумента застаецца нязменным — адзін год. У той жа час больш складанымі сталі патрабаванні да працэдуры атрымання шэнгенскай візы, ускладніліся і патрабаванні па працаўладкаванні беларусаў у Польшчы. 

Як прымалася рашэнне наконт “пашпарта замежніка” і ці атрымаецца і надалей захоўваць спрошчаную працэдуру яго атрымання, а таксама павялічыць тэрмін дзеяння гэтага дакумента? Чаму так марудна вырашаецца пытанне з дакументамі для беларусаў у Польшчы і ці ёсць у такой сітуацыі віна лідараў дэмсіл? Ці варта чакаць пагаршэння міграцыйнага заканадаўства і як на гэта можна ўплываць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістрка права, юрыстка ў галіне легалізацыі перабывання і працаўладкавання замежнікаў у Польшчы, кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская ў 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.