Пра Каардынацыйную Раду, “рускі свет”, агентуру і скрадзеныя грошы — эфір

Павел Усаў
Спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава знікла не проста так, а з грашыма “партыі”. Дакладней, Каардынайцыйнай Рады і Кіберпартызанаў. Гэты факт, які, па шчырасці, не выключаўся адпачатку яшчэ больш ускладніў сітуацыю ў асяродку дэмсіл. Бо атрымліваецца, што былі падманутыя і НАУ, і асабіста Павел Латушка, і Каардынацыйная Рада, і Кіберпартызаны, і спецслужбы Польшчы, і… Ды практычна ўсе, каго не назаві. І што з гэтым рабіць, дэмсілы пакуль не вызначыліся. Ну, апроч таго, што выбраць новага спікера КР. Але і тут ўжо палітыкі новай хвалі наставілі сабе безліч мінаў.
Чаму знікненне Анжалікай Мельнікавай і грашэй, за якія яна адказвала, будуць катастрафічнымі для дэмсіл і ці была магчымасць пазбегнуць такога фіяска? Што апроч самароспуску можа ўратаваць КР і ці ўратуе гэты самароспуск беларускія дэмсілы? Ці здольныя беларусы рабіць высновы са сваіх палітычных памылак і пры чым тут ангажаванасць у “рускі свет”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым у 12:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.